Мінадукацыі: ніякія даныя статыстыкі не павінны спыняць, калі неабходна абараніць дзіця і яго інтарэсы
История поискаИстория поискаИстория поискаИстория поискаИстория поиска

Мінадукацыі: ніякія даныя статыстыкі не павінны спыняць, калі неабходна абараніць дзіця і яго інтарэсы

Выяўленне дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, — адзін з найбольш важных і складаных напрамкаў у рабоце ўстаноў адукацыі. Пра гэта заявіла намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена Сімакова на першым пасяджэнні Рэспубліканскага савета дырэктараў сацыяльна-­педагагічных цэнтраў, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.

104 Shape 1 copy 6Created with Avocode.

Удзельнікамі пасяджэння вышэйназванага савета, што быў створаны на пачатку жніўня, сталі 130 чалавек. Яны падзяліліся вопытам работы СПЦ, абазначылі праблемныя пытанні і вызначылі шляхі іх вырашэння.

— Напярэдадні новага навучальнага года мы абмеркавалі праблемы і пытанні, якія тычацца дзейнасці сацыяльна-педагагічных цэнтраў. Першае, што патрабуе большай увагі, — крызісная псіхалогія. Сёння СПЦ з пункту гледжання работы крызісных псіхолагаў павінны актыўным чынам уключыцца. Гэта адносіцца да ўсёй вертыкалі ўстаноў адукацыі — пачынаючы ад дзіцячага сада, школы і да каледжа, універсітэта, прычым незалежна ад ведамаснай прыналежнасці. СПЦ павінны займацца ўсімі ўстановамі адукацыі ўсіх узроўняў, якія знаходзяцца на іх тэрыторыі, — падкрэсліў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Ён перакананы, што ўсе павінны працаваць у адзінай звязцы, каб зменшыць колькасць выпадкаў суіцыдальных паводзін, да якіх прыводзіць псіхалагічны недабрабыт дзяцей. У дапамогу спецыялістам былі створаны памятка па крызісным рэагаванні на суіцыдальныя паводзіны вучняў і алгарытм дзеянняў педработнікаў па своечасовым выяўленні навучэнцаў, схільных да суіцыдальных паводзін. Таксама выдадзены сумесны загад Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя, які зацвярджае Палажэнне аб міжведамаснай рабочай групе па аналізе прычын і ўмоў здзяйснення суіцыду (парасуіцыду), аказанні крызіснай дапамогі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу.

— У памятцы распісана, як выявіць суіцыдальныя паводзіны па знешніх прыкметах, а таксама што рабіць, калі гэта здарылася. Бо любая крызісная сітуацыя застае знянацку і не кожны разумее, што з гэтым рабіць і як далей жыць. Але гэта толькі пачатак шляху, хоць увесь алгарытм прапісаны ў інструктыўна-метадычных пісьмах для ўстаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Мы ўжо рыхтуем адпаведныя пісьмы і для работы СПЦ, — дадаў Андрэй Іванавіч.

Другое, на чым акцэнтаваў увагу кіраўнік адукацыйнага ведамства, — прафілактыка сямейнага недабрабыту:

— Думаю, працэнтаў 70—80 дзейнасці спецыялістаў СПЦ звязана з выяўленнем сямейнага недабрабыту. На жаль, інстытут сям’і сёння не выконвае тую ролю, якую павінен выконваць, у поўным аб’ёме. Кожнаму з бацькоў неабходна ведаць, чым займаецца яго дзіця, а не толькі забяспечваць яго ежай і адзеннем. Спецыялісты СПЦ займаюцца сацыяльна-педагагічнай рэабілітацыяй і аказаннем псіхалагічнай дапамогі дзецям з нядобранадзейных сем’яў. Трэба ўзмацніць работу і з бацькамі.

Перад дырэктарамі СПЦ А.І.Іванец паставіў і трэцюю задачу — больш актыўнае і пільнае псіхолага-педагагічнае суправа­джэнне прыёмных і замяшчальных сем’яў.

У сваю чаргу Алена Сімакова лічыць, што выяўленне дзяцей, якія знаходзяцца ў са­цыяльна небяспечным становішчы, — адзін з найбольш важных і складаных напрамкаў у рабоце ўстаноў адукацыі.

— Выбудавана агульная сістэма работы, у якой СПЦ ужо даўно і трывала занялі лідзіруючыя пазіцыі, бо яны адыгрываюць значную ролю ў рабоце з сямейным недаб­рабытам. Так склалася, што дзейнасць каардынацыйных саветаў у раёнах забяспечваюць СПЦ. Іх спецыялістам трэба займаць прынцыповую пазіцыю: звяртаць увагу школ на неабходнасць своечасовага прызнання дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, — адзначыла Алена Фёдараўна.

Сёння існуе праблема змястоўнага напаўнення мерапрыемстваў па ліквідацыі сацыяльна небяспечнага становішча непаўналетніх. Пазіцыя Мінадукацыі ў гэтым пытанні гучыць так: лепш менш такіх мерапрыемстваў, але больш эфектыўных і накіраваных на знішчэнне прычын СНС.

— Пры карэкціроўцы заканадаўства мы будзем арыентаваць вас, спецыялістаў СПЦ, на маркеры сітуацыі ў сям’і, якія сведчаць пра неабходнасць экстраннага прыняцця больш жорсткіх мер у адносінах да сем’яў СНС або сем’яў, якія могуць доўга знаходзіцца пад кантролем без адабрання дзяцей, — сказала А.Ф.Сімакова. — Падчас маніторынгаў выяўлены факты неналежнага правядзення сацыяльных расследаванняў і неабгрунтаванага прыняцця рашэнняў аб адсутнасці крытэрыяў і паказчыкаў сацыяльна небяспечнага становішча, заўчаснае вяртанне дзяцей на выхаванне бацькам, прыняцце рашэнняў каардынацыйнымі саветамі пры адсутнасці кворуму, неналежнае ўзаемадзеянне суб’ектаў прафілактыкі пры перадачы інфармацыі аб сем’ях. Вынік — гібель дзяцей.

Як паказвае практыка, кожны трэці факт гібелі дзіцяці з прычыны забойства, суіцыду, утаплення, пажару, кожны пяты факт сексуальнага насілля над ім, кожны сёмы факт учынення злачынства непаўналетнім абумоўлены сямейным недаб­рабытам. Дарэчы, сёлета адукацыйнае ведамства падрыхтавала тры інфармацыйныя лісты, як арганізаваць работу па выяўленні сямейнага недабрабыту.

— Яшчэ Міністэрства адукацыі звяртае ўвагу, што ніякія лічбы ці даныя статыстыкі не павінны спыняць, калі неабходна абара­ніць дзіця і яго інтарэсы. Работа па ліквідаванні неспрыяльнай для дзяцей сітуацыі ў сем’ях не павінна заставацца фармальнай. Намі дадзены даручэнні аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму арганізаваць асобны ўлік і аналіз інфармацыі аб сямейным недабрабыце, якая паступае ва ўпраўленні (аддзелы) па адукацыі ад дзяржаўных органаў і арганізацый, — паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы.

Дарэчы, у рэкамендацыях у другім паўгоддзі гэтага года неабходна вывучыць пытанні паўторнага прызнання дзяцей, якія знаходзяцца ў СНС або маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне дзяцей, вернутых за апошнія тры гады на выхаванне бацькам, механізм уключэння ўрачоў-псіхіятраў-нарколагаў у склад раённых каардынацыйных саветаў, а таксама правесці маніторынг занятасці дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, ахопу іх аздараўлення і часовай працоўнай занятасцю.

Акрамя таго, Міністэрства адукацыі прапануе арганізоўваць работу псіхолагаў ва ўстановах адукацыі па прынцыпе адчыненых дзвярэй. Ведамства рэкамендуе пастаяннае наведванне класных калектываў, правядзенне інфармацыйных гадзін, назі­ранне за навучэнцамі, вызначэнне тых дзяцей, якія знаходзяцца ў групе рызыкі і маюць патрэбу ў індывідуальнай рабоце.

Удзельнікі першага пасяджэння Рэспубліканскага савета дырэктараў СПЦ падзяліліся і ўдалым вопытам работы СПЦ. Так, дырэктар Магілёўскага абласнога сацыяльна-педагагічнага цэнтра Святлана Нікіціна расказала пра эфектыўныя формы работы сваіх спецыялістаў:

— Формы работы, якія рэалізуюцца ў Магілёўскай вобласці, заслугоўваюць увагі. Падчас арганізацыі прафілактычнай работы інфармацыю мы даносім да кожнага ўдзельніка адукацыйнага працэсу. Для ўспрымання інфармацыі праводзім трэнінгі і практыкумы. Часам патрабуецца сфарміраваць навыкі ўсвядомленай мадэлі паводзін. Тады выкарыстоўваем, напрыклад, так званы адукацыйны кластар. Ён заключаецца ў тым, што спецыялісты абласнога СПЦ наведваюць прадукцыйны трэнінг у Рэспубліканскім цэнтры псіхалагічнай дапамогі. Пасля іх задача — максімальна данесці набытыя веды і вопыт да калег. З гэтай мэтай на базе нашага абласнога СПЦ арганізуецца шматдзённы трэнінг з запрашэннем спецыялістаў раённых СПЦ. А яны потым прыязджаюць да сябе ў раён і праводзяць аналагічны трэнінг у кожнай школе. Эфект ад такой формы вельмі значны.

Да таго ж на Магілёўшчыне на працягу 5 гадоў рэалізуецца марафон “Праводжу лета з карысцю”. Яго мэта заключаецца ў тым, каб кожны навучэнец авалодаў нейкім простым працоўным навыкам за летнія канікулы. Атрымліваецца добрая форма зносін старэйшага і малодшага пакаленняў па асваенні працоўных навыкаў.

— На першым класным часе вучні дзеляцца навыкамі, якія яны набылі, і выказваюць удзячнасць таму, хто іх гэтаму навучыў. Выдатна, калі гэта былі бацькі, бабулі і дзядулі. На бацькоўскіх сходах класныя кіраўнікі адзначаюць тых татаў і мам, якія прынялі актыўны ўдзел у нашым марафоне. Такім чынам падтрымліваецца сямейнасць. Мяркуем, што форма прафілактыкі праз сямейнае выхаванне мае права на жыццё, — падзялілася думкай С.І.Нікіціна.

На першай сустрэчы дырэктараў сацыяльна-педагагічных цэнтраў краіны прагучала шмат добрых прапаноў. Якія з іх прыжывуцца — пакажа час. Аднак ужо сёння міністр адукацыі паставіў задачу — “выпрацаваць простыя, але эфектыўныя падыходы для першага скрынінгу сямейнага недабрабыту”.

Да таго ж у новым навучальным годзе неабходна правесці маніторынг становішча дзяцей у замяшчальных сем’ях з ацэнкай гатоўнасці прыёмных бацькоў задавальняць усе патрэбы прыёмных дзяцей; арганіза­ваць выязныя павышэнні кваліфікацыі прыёмных бацькоў у раёнах, дзе функцыянуе шмат такіх сем’яў; правесці дыягностыку запыту прыёмных бацькоў на метадычнае суправаджэнне з практычным акцэнтам, зыхо­дзячы з асаблівасцей выхаванцаў.

— Упэўнены, што дзейнасць Рэспубліканскага савета дырэктараў сацыяльна-педагагічных цэнтраў будзе практыка-арыентаванай і карыснай для цэнтраў усіх узроўняў, — падагульніў А. Іванец.

Источник: Издательский дом «Педагогическая пресса»

104 Shape 1 copy 6Created with Avocode.
Последнее
по теме

Листопадное настроение

Ноябрь, пожалуй, самый лучший месяц, чтобы под моросящий дождик на фоне серого неба помечтать об отпуске…
№ 11 (155) 2024
Shape 1 copy 6Created with Avocode. 211
10
Задать вопрос в редакцию
Заказать звонок