Без лішняй нагрузкі: скарачэнне дакументаабароту ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі абмеркавалі ў Мінадукацыі
История поискаИстория поискаИстория поискаИстория поискаИстория поиска

Без лішняй нагрузкі: скарачэнне дакументаабароту ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі абмеркавалі ў Мінадукацыі

Скарачэнне дакументаабароту ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі стала адным з ключавых пытанняў, якія былі абмеркаваны на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі. Для вырашэння агучанай праблемы Міністэрствам адукацыі ўжо прыняты неабходныя дакументы, засталося толькі прасачыць, каб усе даручэнні выконваліся. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Падрабязнасці – у матэрыяле карэспандэнта “Настаўніцкай газеты”.

56 Shape 1 copy 6Created with Avocode.

Закранаючы тэму залішняга дакументаабароту, была акцэнтавана ўвага на пытаннях супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі: яны не павінны ўскладаць на настаўнікаў неўласцівыя для іх даручэнні.

На тое, што пытанні па залішнім дакументаабароце ў школах і прыцягненні настаўнікаў да выкання неўласцівых ім функцый заканадаўча ўрэгуляваны, таксама звярнуў увагу намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.

— Настаўнікі неаднаразова ўзнімалі абазначаныя пытанні, на Рэспубліканскім педагагічным савеце яны таксама былі закрануты кіраўніком краіны, — нагадаў А.Кадлубай. — Для вырашэння праблемы былі арганізаваны сустрэчы на месцах з педагагічнымі калектывамі. У выніку быў прыняты і адрэдагаваны шэраг дакументаў, у новай рэдакцыі прынята пастанова № 164 “Аб упарадкаванні збору інфармацыі і дзейнасці педагагічных работнікаў”. У ёй пералік дакументаў для вядзення асобнымі педагагічнымі работнікамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі дапоўнены пералікам дакументаў, якія з’яўляюцца падчас работы ў сацыяльнага педагога, педагога-псіхолага, кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні.

Намеснік міністра адукацыі нагадаў, што пастановай № 164 уносяцца карэктывы, якія выключаюць вядзенне педагогамі першай кваліфікацыйнай катэгорыі, кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” паўрочнага планавання. Акрамя гэтага, выдадзены загад міністра адукацыі № 474 “Аб выключэнні запытаў”, які ўводзіць забарону на збор інфармацыі шляхам рассылак, запытаў на электронную пошту і ў месенджарах. Таксама дапоўнена інструктыўна-метадычнае пісьмо “Аб асаблівасцях арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на 2024/2025 навучальны год”.

— У мэтах урэгулявання пытанняў міжведамаснага ўзаемадзеяння падрыхтаваны адпаведны праект і ўнесены змяненні ў адпаведныя дакументы, — дадаў А.Кадлубай. — Прынятыя меры накіраваны на шырокае інфармаванне педагогаў аб прымаемых мерах па скарачэнні дакумента­абароту і выключэнні практыкі прыцягнення педагогаў да тых мерапрыемстваў, якія ім неўласцівы.

Менавіта для таго, каб інфармаваць настаўнікаў па згаданых пытаннях,  на сайце міністэрства створана рубрыка аб упарадкаванні збору інфармацыі і дзейнасці педагагічных работнікаў. У ёй размешчаны нарматыўна-прававы акт і інфармацыя па пытаннях дэбюракратызацыі і вядзення дакументацыі ва ўстановах адукацыі. Па словах намесніка міністра адукацыі, пра гэтую рубрыку ведаюць не ўсе дырэктары і намеснікі дырэктара.

 У рубрыцы сабрана ўся інфармацыя, якой можна кіравацца, калі прыходзяць запыты з сумежных органаў, — акцэнтаваў намеснік міністра. — Інфармацыя, якую там знойдзеце, дапаможа сфармуляваць кампетэнтны адказ на супярэчлівыя дзеючым дакументам запыты. Яшчэ адзін крок, які быў накіраваны на вызначэнне праблем залішняга дакументаабароту ў школах, — арганізацыя гарачай лініі: яна працавала з канца кастрычніка і да пачатку снежня. Усяго да нас паступіла 312 зваротаў, з якіх толькі 15 тычыліся пытанняў па скарачэнні дакументаабароту.

Пра меры, якія прымаюцца ў раёне па вырашэнні праблемы залішняга дакументаабароту, расказала начальнік упраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама Ірына Садоўская:

— Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі вядзецца дакументацыя, рэкамендаваная Міністэрствам адукацыі. Непатрэбныя і дубліруючыя дакументы выключаны з дакументаабароту, а вядзенне дакументацыі пераведзена ў электронны фармат.

Источник: Издательский дом «Педагогическая пресса»

56 Shape 1 copy 6Created with Avocode.
Последнее
по теме
Задать вопрос в редакцию
Заказать звонок