Пра адпачынак, атэстацыю і не толькі: рубрыка «Вам адказвае Міністэрства адукацыі»
История поискаИстория поискаИстория поискаИстория поискаИстория поиска

Пра адпачынак, атэстацыю і не толькі: рубрыка «Вам адказвае Міністэрства адукацыі»

На пытанні чытачоў адказала начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела Галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі і арганізацыйна-аналітычнай работы Міністэрства адукацыі Любоў Мальковіч.

233 Shape 1 copy 6Created with Avocode.

Працую ва ўстанове адукацыі на пасадзе начальніка аддзела арганізацыі і кантролю адукацыйнага працэсу вучэбна-метадычнага аддзела, з 01.01.2023 — аддзел арганізацыі адукацыйнага працэсу Цэнт­ра арганізацыі адукацыйнай дзейнасці. У 2021 годзе атрымала дыплом аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці “Педагагічная дзейнасць спецыя­лістаў” установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы”.

Прашу растлумачыць, ці маю я права на прадастаўленне мне асноўнага працоўнага адпачынку працягласцю 56 каляндарных дзён у адпаведнасці з зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.01.2008 № 100 (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.10.2011 № 1418).

— Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2008 года № 100 “Аб прадастаўленні асноўнага адпачынку працягласцю больш за 24 каляндарныя дні” (далей — пастанова № 100) вызначаны пералік арганізацый і пасад служачых педагагічных работнікаў, працягласць асноўнага адпачынку якіх складае больш за 24 ка­ляндарныя дні, а таксама пералік катэгорый работнікаў, працяг­ласць асноўнага адпачынку якіх складае больш за 24 каляндарныя дні.

Пералік пасад служачых устаноў вышэйшай адукацыі, якім устаноўлена працягласць адпачынку больш за 24 дні, вызначаны ў пункце 2 дадатку 1 да пастановы № 100.

Займаемая вамі пасада начальніка аддзела арганізацыі адукацыйнага працэсу ў названы пералік не ўключана. Адпаведна, вы не маеце права на прадастаўленне па гэтай пасадзе асноўнага працоўнага адпачынку працягласцю 56 каляндарных дзён.

— У настаўніка фізічнай культуры першай кваліфікацыйнай катэгорыі вучань займае прызавое месца ў рэспубліканскіх спаборніц­твах. Ці мае гэты настаў­нік права атэставацца на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю і якія дакументы для гэтага патрэбны?

Умовы і парадак прысваення кваліфікацыйных катэгорый педагагічным работнікам сістэмы адукацыі вызначаны Інструкцыяй аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работні­каў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу), зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22.08.2012 № 101 (далей — Інструкцыя).

Згодна з часткай 1 пункта 19 Інструкцыі, педагагічныя работнікі могуць прэтэндаваць на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі па зай­маемай пасадзе пры наяўнасці стажу работы на гэтай паса­дзе тры гады з даты прысваення першай кваліфікацыйнай катэгорыі. Выключэнне складаюць выпадкі, прадугледжаныя часткамі 3—5 і 7 пункта 19, пунктамі 20 і 20-1.

Названы вамі ў звароце вы­падак Інструкцыяй не прадугле­джаны ў якасці падставы для допуску да атэстацыі без уліку стажу работы.

Разам з гэтым у адпаведнасці з пунктам 20-1 Інструкцыі допуск да атэстацыі на прысваенне вышэйшай катэгорыі без уліку стажу работы можа мець месца ў выпадку атрымання згоды кіраўніка структурнага падраз­дзялення абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, які ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі (у залежнасці ад месца знаходжання ўстановы адукацыі). Такая згода выдаецца па хадайніцтве кіраўніка ўстановы адукацыі або атэстацыйнай камісіі.

— Педагагічны работнік прыняты ва ўстанову адукацыі да ўступлення ў сілу па­становы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.10.2023 № 689, вышэйшую педагагічную адукацыю атрымаў ва Украіне. Ці можа гэты педагагічны работнік прэтэндаваць на прысваенне педагагічнай катэгорыі і на якіх умовах?

— Умовы і парадак прысваення кваліфікацыйных катэгорый педагагічным работнікам сістэмы адукацыі вызначаны Інструкцыяй аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу), зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэс­публікі Беларусь ад 22.08.2012 № 101.

На погляд Міністэрства адукацыі, прыняцце пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2023 года № 689 не адмяняе сам факт прызнання дакумента аб адукацыі, атрыманага ва Украіне. Ра­зам з гэтым, калі грамадзянін не вызвалены ад праходжання працэдуры прызнання дакументаў аб адукацыі, выдадзеных у замежных дзяржавах, пры прыёме на работу пасля ўступлення ў сілу гэтай пастановы спатрэбіцца правядзенне такой працэдуры.

Парадак прызнання дакументаў аб адукацыі, выдадзеных у замежных дзяржавах, і ўстанаўлення іх эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь вызначаны Палажэннем аб парадку прызнання дакументаў аб адукацыі, выдадзеных у замежных дзяржавах, і ўстанаўлення іх эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, прызнання і ўстанаўлення адпаведнасці перыядаў навучання ў замежных арганізацыях, зацверджаным пас­тановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 жніўня 2022 года № 518.

Прызнанне дакумента аб адукацыі, выдадзенага асобе ў замежнай дзяржаве, з’яўляецца адміністрацыйнай працэдурай (пункт 6.8 Пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспуб­лікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200).

Заява аб прызнанні дакумента аб адукацыі, выдадзенага ў замежнай дзяржаве, і ўстанаўленні яго эквівалентнасці (адпаведнасці) дакументу аб адукацыі Рэспублікі Беларусь падаецца ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” (адрас: 220001, г.Мінск, вул. Маскоўская, 15, кантактны тэлефон: +375 (17) 228-13-13), на афіцыйным сайце якой можна азнаёміцца з поўнай інфармацыяй па гэтым пытанні.

— У 2016 годзе я атрымаў вышэйшую катэгорыю метадыста. У 2021 годзе — вышэйшую катэгорыю нас­таўніка. Прашу даць мне растлумачэнні, ці магу я пры наяўнасці дзвюх вышэйшых катэгорый — метадыста і настаўніка — атрымаць катэгорыю “настаўнік-метадыст” на спрошчаных умовах.

 Умовы і парадак прысваення кваліфікацыйных катэгорый педагагічным работнікам вызначаны Інструкцыяй аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу), зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22.08.2012 № 101.

Інструкцыяй не прадугле­джана аўтаматычнае прысваенне кваліфікацыйных катэгорый.

У адпаведнасці з часткай 1 пункта 19 Інструкцыі, прэтэндаваць на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” могуць педагагічныя работнікі, якія маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю нас­таўніка пасля заканчэння трох гадоў з дня яе прысваення. Таксама абавязковай умовай з’яўляецца наяўнасць аўтарскай методыкі выкладання прадмета або ўласнага вопыту, які абагульняецца і выкарыстоўваецца іншымі педагогамі агульна­адукацыйных устаноў, публікацыі ў навукова-метадычных і іншых выданнях аб вопыце прымянення сучасных адукацыйных, выхаваўчых і інфармацыйных тэхналогій, выкарыстанне эфектыўных педагагічных форм, метадаў і сродкаў навучання. Заява аб прысваенні кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” падаецца ў атэстацыйную камісію аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, на тэрыторыі якога размешчана ўстанова адукацыі, дзе вы працуеце. Метадычныя рэкамендацыі “Метадычнае забеспячэнне атэс­тацыі педагагічных работнікаў” размешчаны на афіцыйным сайце дзяржаўнай установы адукацыі “Акадэмія адукацыі”.

— Падкажыце, калі ласка, ці мае значэнне для атэстацыі педагагічнага работніка тое, што ён працаваў і працуе педагогам не на поўную стаўку, а на 0,25?

— У адпаведнасці з часткай 3 пункта 17 агульных палажэнняў Адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых, зацверджанага пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 02.01.2012 № 1, спецыялісты, якія працу­юць ва ўмовах няпоўнага рабочага часу, у тым ліку на ўмовах сумяшчальніцтва, дапускаюцца да атэ­стацыі для прысваення катэгорый па займаемай паса­дзе.

Источник: Издательский дом «Педагогическая пресса»

233 Shape 1 copy 6Created with Avocode.
Последнее
по теме

Электронный сборник готовых решений «Питание»

Питание в учреждении образования всегда находится на особом контроле. Руководителю приходится вникать во множество параметров и технологических процессов, чтобы обеспечив...
Shape 1 copy 6Created with Avocode. 490
6
Задать вопрос в редакцию
Заказать звонок