Галоўны тэхнічны інспектар працы галіновага прафсаюза Марына Лясун — пра рамонт на канікулах
История поискаИстория поискаИстория поискаИстория поискаИстория поиска

Галоўны тэхнічны інспектар працы галіновага прафсаюза Марына Лясун — пра рамонт на канікулах

Лета — час не толькі для адпачынку, але і для правядзення неабходных работ па рамонце і добраўпарадкаванні тэрыторый навучальных устаноў. Улічваючы, што ў штатным раскладзе ўстаноў адукацыі адсутнічаюць спецыялісты з адпаведнай кваліфікацыяй, кіраўнік навучальнай установы павінен правільна і своечасова гарантаваць бяспеку правядзення рамонтных работ пры ўдзеле іншай спецыялізаванай арганізацыі.

137 Shape 1 copy 6Created with Avocode.

У сувязі з гэтым шэраг пытанняў паступае ў Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі. Сёння адказ­ваем на асноўныя.

— Што ўваходзіць у пералік рамонтна-будаўнічых работ? Якая роля ўскла­дзена на кіраўніка ўстановы пры іх арганізацыі?

— Рамонтна-будаўнічыя работы скіраваны на аднаўленне эксплуатацыйных функцый будынкаў і ўключаюць частковую або поўную замену канструкцый, інжынернага абсталявання і аздабленне фасадаў і сцен.

Арганізацыя рамонтна-будаўнічых работ у навучальнай установе праводзіцца падраднай арганізацыяй і павінна быць пад поўным кантролем дырэктара ўстановы адукацыі.

Адпаведным загадам ён павінен прызна­чыць адказных за забеспячэнне аховы працы ў межах даручаных ім участкаў работ: асобу, адказную за падрыхтоўку рамонтна-будаўнічых работ (намеснік кіраўніка па гаспадарчай рабоце), і асобу, адказную за бяспечнае правядзенне гэтых работ (прадстаўнік падрадчыка). Неабходна вызначыць месцы для збору смецця і адходаў, захоўвання будаўнічых матэрыялаў, размяшчэння санітарна-бытавога памяшкання для работнікаў падраднай арганізацыі і захоўвання спецыяльнага адзення і абутку, а таксама для адпачынку. Нельга дапускаць старонніх асоб у зону правядзення работ, неабходна ўстанавіць папераджальныя таблічкі і знакі “Уваход забаронены”, “Небяспечна”.

Участкі правядзення работ павінны быць забяспечаны неабходнымі сродкамі калектыўнай абароны работнікаў, першаснымі сродкамі пажаратушэння, а таксама сродкамі сувязі. Перад допускам да работ кіраўнік установы абавязаны правесці ўступны інструктаж па ахове працы і супрацьпажарны інструктаж з усімі работнікамі пад­раднай арганізацыі (п.16, п.18 Інструкцыі аб парадку навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверкі ведаў працуючых па пытаннях аховы працы, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 28.11.2008 № 175), азнаёміць іх з рэжымам працы, наяўнымі аб’ектамі павышанай небяспекі, патрабаваннямі бяспекі і супраць­пажарным рэжымам установы адукацыі, а таксама зарэгістраваць правядзенне інструктажу ў журнале рэгістрацыі ўводнага інструктажу па ахове працы ўстановы адукацыі. Першасны інструктаж па ахове працы з работнікамі падраднай арганізацыі право­дзіць непасрэдны кіраўнік работ падрадчыка з рэгістрацыяй яго ў сваім журнале рэгістрацыі інструктажу па ахове працы (п.22, п.30 Інструкцыі № 175).

Хачу адзначыць, што праходжанне работнікамі падраднай арганізацыі стажыроўкі, праверкі па пытаннях аховы працы, медыцынскага агляду і забеспячэнне іх сродкамі індывідуальнай абароны ажыццяўляюцца падраднай арганізацыяй, што павінна быць указана ў грамадзянска-прававым дагаворы, які заключаецца паміж падрадчыкам і заказчыкам (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2005 № 314 “Аб некаторых мерах па абароне правоў грамадзян, якія выконваюць работу па грамадзянска-прававым і працоўным дагаворы”).

Перад пачаткам правядзення рамонтна-будаўнічых работ на тэрыторыі навучальнай установы прадстаўнік заказчыка (дырэктар навучальнай установы) і генеральны падрадчык з удзелам субпадрадчыкаў абавязаны аформіць у дадатак да заключанага дагавора паміж Цэнтрам па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і падраднай арганізацыяй акт-допуск для вытворчасці будаўніча-мантажных работ на тэрыторыі ўстановы адукацыі ўстаноўленай формы (дадатак 1 Правіл па ахове працы пры выкананні будаўнічых работ, зацверджаных пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры ад 31.05.2019 № 24/33). Актам-допус­кам выдзяляецца ўчастак для правя­дзення работ. Падрадчык з прыцягненнем субпад­радчыкаў пры выкананні будаўнічых работ абавязаны распрацаваць сумесна з імі мерапрыемствы, якія гарантуюць бяспечныя ўмовы працы, абавязковыя для ўсіх працуючых, што ўдзельнічаюць у будаўнічых работах; забяспечыць выкананне запланаваных мерапрыемстваў і каардынацыю дзеянняў субпадрадчыкаў у частцы выканання мерапрыемстваў па бяспецы працы на замацаваных за імі ўчастках работы.

— Які парадак правядзення так званых агнявых работ? Якія меры бяспекі пры іх выкананні павінны забяспечвацца?

 Агнявыя работы маюць павышаную небяспеку, звязаную з ужываннем адкрытага агню, іскраўтварэннем і награваннем да тэмператур, здольных выклікаць узгаранне матэрыялаў і канструкцый. Пры правя­дзенні агнявых работ на тэрыторыі ўстановы адукацыі адказнай асобай за іх правядзенне з’яўляецца спецыяліст падраднай арганізацыі, што фіксуецца ў нарадзе-допуску (п.34 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 № 7 “Агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб’ектаў, якія належаць суб’ектам гаспадарання”).

Агнявыя работы на часовым месцы працы дазваляецца праводзіць толькі пры наяўнасці аформленага нарада-допуску (дадатак да Інструкцыі аб парадку афармлення нарада-допуску на правядзенне агнявых работ на часовых месцах, зацверджанай пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ад 21.12.2021 № 82), выдадзенага кіраўніком установы адукацыі або асобай, якая мае права яго выдачы. Да пачатку правядзення агнявых работ дырэктар установы адукацыі абавязаны загадам назначыць асоб, адказных за падрыхтоўку (прадстаўнік заказчыка) і правядзенне (прадстаўнік падрадчыка) агнявых работ і якія прайшлі праверку ведаў па пажарнай бяспецы ва ўстаноўленым парадку. Кіраўнік установы адукацыі пры назначэнні адказнага за правядзенне агнявых работ спецыяліста іншай арганізацыі (па ўзгадненні) павінен пераканацца ў яго падрыхтоўцы, праверыўшы наяўнасць і дзеянне талона аб праходжанні пажарна-тэхнічнага мінімуму. Да правядзення агнявых работ дапускаюцца асобы, якія маюць адпаведную кваліфікацыю па прафесіі. Кіраўнік аб’екта (установы адукацыі) абавязаны выдаць нарад-допуск на правядзенне агнявых работ у 3 экзэмп­лярах: адказнаму за правядзенне агнявых работ падрадчыку (прарабу, майстру), выканаўцу работ, адказнай асобе ўстановы адукацыі за падрыхтоўку агнявых работ (п.7 Інструкцыі № 82). Перад пачаткам агнявых работ трэба праверыць выкананне распрацаваных мерапрыемстваў, прадугледжаных нарадам-допускам, і забяспечыць кантроль за іх выкананнем.

Адказная асоба за падрыхтоўку агнявых работ з боку ўстановы адукацыі абавязана арганізаваць выкананне мерапрыемстваў, указаных у нарадзе-допуску; праверыць паўнату і якасць выканання мерапрыемстваў; праверыць і прыняць абсталяванне, назіраць на працягу 3 гадзін за месцам правядзення работ і пасля іх заканчэння, каб выключыць узнікненне пажару. Адказная асоба за правядзенне агнявых работ з боку падраднай арганізацыі абавязана арганізаваць бяспечнае правядзенне агнявых работ; перад іх пачаткам правесці мэтавы супрацьпажарны інструктаж з выканаўцамі агнявых работ з адзнакай у нарадзе-допуску; праверыць у іх наяўнасць пасведчання аб пры­сваен­ні кваліфікацыйнага разраду па прафесіі і талона аб праходжанні пажарна-тэхнічнага мінімуму, спраўнасць інструментаў і сродкаў для правядзення агнявых работ; забяспечыць сродкамі пажаратушэння; ажыццяўляць кантроль за работай выканаўцаў і супрацьпажарным станам месца правядзення работ. Нарад-допуск захоўваецца ў арга­нізацыі на працягу 10 дзён пасля заканчэння работ.

Забараняецца праводзіць агнявыя работы пры знаходжанні навучэнцаў у памяшканнях установы адукацыі, а ў нерабочы час пакідаць і захоўваць у памяшканнях будынка балоны са сціснутымі газамі, ацэтыленавыя генератары. Неабходна абавязаць падрадную арганізацыю абсталя­ваць спецыяльныя месцы для іх захоўвання. Знахо­дзячыся на тэрыторыі ўстановы адукацыі, работнікі падраднай арганізацыі абавязаны выконваць правілы ўнутранага працоўнага распарадку, якія адносяцца да аховы працы, прынятыя ва ўстанове адукацыі.

— На базах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з чэрвеня працуюць студэнцкія атрады, якія складаюцца ў асноўным з непаўналетніх. Як пра­вільна і бяспечна арганізаваць іх работу?

 Парадак арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў устаноўлены Палажэннем аб парадку арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.02.2020 № 58.

Суб’ектам гаспадарання, якія прыцягваюць да сваёй дзейнасці студэнцкія атрады, неабходна выконваць патрабаванні заканадаўства аб працы і аб ахове працы.

Так, прыцягваючы да працы непаў­налетніх (асоб, якія не дасягнулі васямнаццаці гадоў), неабходна ўлічваць абмежаванні, устаноўленыя для іх заканадаўствам, у прыватнасці нормы артыкулаў 114, 117, 274, 275, 276 Працоўнага кодэкса, пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 15.10.2010 № 144 “Аб устанаўленні пераліку лёгкіх відаў работ, якія могуць выконваць асобы ва ўзросце ад чатырнаццаці да шаснаццаці гадоў”, пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 27.06.2013 № 67 “Аб устанаўленні спіса работ, на якіх забараняецца прымяненне працы асоб мала­дзейшых за васямнаццаць гадоў”, пастановы Міністэрства аховы здароўя ад 13.10.2010 № 134 “Аб устанаўленні лімітавых норм падняцця і перамяшчэння непаўналетнімі цяжараў уручную”.

З удзельнікамі студэнцкага атрада, якія дасягнулі шаснаццаці гадоў, павінен быць заключаны працоўны дагавор. З пісьмовай згоды аднаго з бацькоў (арт. 272 Працоўнага кодэкса) працоўны дагавор можа быць заключаны з асобай, якая дасягнула чатыр­наццаці гадоў, з афармленнем працоўнай кніжкі і абавязковым страхаваннем ад ня­шчасных выпадкаў на вытворчасці. Акрамя таго, прымаючая арганізацыя (школа) абавязана забяспечыць для студэнцкага атрада адпаведныя дагавору аб’екты і віды работ і стварыць на кожным рабочым месцы здаровыя і бяспечныя ўмовы працы, право­дзіць навучанне, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы, забяспечыць удзельнікаў студэнцкага атрада сродкамі індывідуальнай абароны. У абавязковым парадку ўсе асобы, маладзейшыя за васямнаццаць гадоў, прымаюцца на працу толькі пасля папярэдняга медыцынскага агляду.

Источник: Издательский дом «Педагогическая пресса»

137 Shape 1 copy 6Created with Avocode.
• • •

Какое оптимальное количество садов, школ, колледжей и университетов должно быть в населенных пунктах Беларуси?

Постановлением Министерства образования от 7 октября 2024 г. № 119 установлен порядок определения оптимального количества бюджетных организаций, оказывающих услуги в сфер...
Shape 1 copy 6Created with Avocode. 150

Изменения в специфических санитарно-эпидемиологических требованиях для школ

Постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 12.07.2024 № 502 «Об изменении постановлений Совета Министров Республики Беларусь от 7 августа 2019 г. № 525 и от 2...
№ 8 (152) 2024 Плеханова Елена,
Shape 1 copy 6Created with Avocode. 1607
2
Задать вопрос в редакцию
Заказать звонок